21 лютага - Міжнародны Дзень роднай мовы.

21.02.2022

21 лютага - Міжнародны Дзень роднай мовы🇧🇾 Свята ладзілася і ў нашай школе. На інфармацыйнай гадзіне арганізатары мерапрыемства засяродзілі ўвагу на сэнсе свята, на стаўленні чалавека да гістарычнай спадчыны народа☺️ Вочы дзяцей свяціліся радасцю. Адчувалася, што ў іх свята. Загучала ў песнях і вершах мова спеўная, мова мядовая і ахінула пяшчотаю слоў. Шчыра, мілагучна, натхнёна гаварылі вядучыя аб прыгажосці роднага слова, аб любові да матулі і Радзімы. Будзем спадзявацца і верыць, што багацце наша – у нашай роднай мове, мы берагчы павінны ўсе яе, жыве душа ў ёй сонечна, вяснова, і мы без мовы – быццам без душы.😌