Урок- інсцэніроўка " Развітанне пані Мар'і са сваімі вучнямі"

18.03.2022

Сёлета спаўняецца таленавітаму і шчодраму душой чалавеку Янку Брылю 105 гадоў😌
У 7 "А" і 7 "Б" класах прайшоў урок- інсцэніроўка " Развітанне пані Мар'і са сваімі вучнямі" ( па ап. Я.Брыля "Сірочы хлеб"). Раней беларуская мова забаранялася, але ў сучаснасці, мы, маем магчымасць вучыцца і размаўляць на сваёй роднай мове без забарон. ☺️Авалодваючы ведамі, асновамі навук, нам трэба пазнаваць свет, ведаць і любіць свой народ, сваю Радзіму. А любоў да сваёй краіны немагчыма без кахання да сваёй мовы.