Сустрэча з таленавітай берасцейскай паэтэсай

22.09.2022

У межах тыдня беларускай мовы ў вучняў 11, 9-ых класаў адбылася сустрэча з таленавітай берасцейскай паэтэсай Марыяй Сямёнаўнай Якімук. Аўтар расказала пра свой шлях у літаратуру, прэзентавала зборнікі сваіх твораў. Падчас сустрэчы гучалі вершы Марыі Сямёнаўны, а таксама напісаныя ёю песні. А ў канцы адбыўся невялікі майстар-клас, дзе вучні паспрабавалі сябе ў якасці паэтаў. Дзякуй за цікавую сустрэчу!