Вынікі Тыдня беларускай мовы " Як ты дорага мне, мая родная мова!"

05.10.2022

Сёння прайшла лінейка для 1 і 5 класаў; для 6-11; для 3 і 4 класаў. На ёй былі падведзены вынікі Тыдня беларускай мовы " Як ты дорага мне, мая родная мова!" Дыпломы 1, 2, 3 ступені, лісты падзякі атрымалі класныя калектывы, а гран- пры ганарова ўручылі 5"А" і 8"Б" класу. Спадзяёмся, што гэты Тыдзень узбагаціў наша духоўнае жыццё ў гісторыі нашай краіны, што кожны знайшоў тую таямніцу, якая будзе даспадобы. Таксама ўзнімаліся пытанні дысцыпліны і парадку вучняў у навучальнай установе.