Рэспубліканская навукова- практычная канферэнцыя

29.10.2022

Рэспубліканская навукова- практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю Уладзіміра Калесніка, адбылася ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Да ўдзелу ў рэспубліканскай НПК была запрошана Хвацюк Л. У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА"Сярэдняя школа в. Скокі". Артыкул "Духоўна- хрысціянскія матывы ў творах Янкі Брыля школьнай праграмы" будзе надрукаваны ў зборніку " ХII Калеснікаўскія чытанні". Людміла Уладзіміраўна адзначыла: "Мне пашчасціла быць вучаніцай У. А. Калесніка, першага прафесара Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, а пазней і ўніверсітэта. Свой першы жыццёвы экзамен здавала менавіта яму. Уладзімір Андрэевіч належыць да ліку самых шаноўных і самабытных даследчыкаў беларускага мастацкага слова. Заўсёды з удзячнасцю і цеплынёй успамінаю свайго Настаўніка".