Мы віншуем цябе са святам – Міжнародным днём роднай мовы!

20.02.2023

Шаноўная, родная, бацькоўская, БЕЛАРУСКАЯ МОВА!
Мы віншуем цябе са святам – Міжнародным днём роднай мовы! Мы шчыра любім цябе за тое, што ты самая мілагучная і трапная, прыгожая і ласкавая, пяшчотная і сонечная. Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. Яно то звонкае і пералівістае, то празрыстае і плаўнае, то шырокае і бясконцае, то старажытнае і адначасова блізкае.
Мы жадаем табе квітнець, удасканальвацца і прыгажэць!