У межах Тыдня бацькоўскай любові прайшла цікавая і запамінальныя сустрэча

18.10.2023

У межах Тыдня бацькоўскай любові прайшла цікавая і запамінальныя сустрэча ў ДУА "Сярэдняя школа в.Скокі" са старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Анатольеўнай Дземідовіч; беларускай паэткай, празаікам, драматургам Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк;
музыказнаўцам, паэтэсай Ірынай Барысаўнай Морых;
кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, выкладчыкам ІРА Уладзімірам Адамавічам Сенькаўцом.
Асноўная мэта мерапрыемства - нагадаць грамадзянам пра важнасць зберажэння сямейных каштоўнасцяў і сямейных традыцый, пра значнасць увагі, якая праяўляецца ў адносінах да сваіх дзяцей бацькамі.
Бо што галоўнае ў жыцці кожнага чалавека? Канешне, сям'я. У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям'і з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Госці навучальнай установы вялі гутарку пра духоўнасць, культуру, сямейныя каштоўнасці.
Спадзяемся: сустрэча пакінула добры і незабыўны след у сэрцах усіх, хто на ёй прысутнічаў. Няхай гэты кастрычніцкі плённы дзень прынясе мір, дабро і любоў у кожны бацькоўскі дом.