Пасяджэнне

14.2.2014
11 лютага ў ДУА “ СШ в. Скокі” адбылося пасяджэнне настаўнікаў  беларускай мовы і літаратуры па тэме “Удасканальванне педагагічнай тэхнікі настаўніка праз выкарыстанне сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій і электронных сродкаў навучання, павышэнне інфармацыйнай і інавацыйнай культуры настаўніка”.
Адкрыла паседжанне метадыст адзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага РВК Тамара Уладзіміраўна Навіцкая.
У час пасяджэння з дакладам па тэме выступіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Хвацюк Л.У. Яна цікава азнаёміла удзельнікаў РМА з наступнымі тэарэтычнымі пытаннямі:
1.   Удасканальванне педагагічнай тэхнікі настаўніка праз выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій…
2.   Патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы.
3.   Мультымедыйны ўрок.
4.   Кабінет беларускай мовы- сапраўдная адукацыйная прастора.
5.   Актыўныя формы і метады навучання.
6.   Выкарыстанне педагагічных тэхналогій на сучасным уроку мовы.
Таксама настаўніца падзялілася вопытам работы і паказала відэафрагменты сваіх урокаў.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Харс Г.Я. прапанавала для прагляду запіс відэаўрока ў 7 класе па тэме “ Знакі прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце” , які быў прадстаўлены на конкурс “ Настаўнік года”.
Затым удзельнікі РМА былі запрошаны на экскурсію ў музей-сядзібу Нямцэвічаў.
Настаўнікі пасяджэння былі прыемна ўражаны цёплай сустрэчай і выказалі словы падзякі адміністрацыі  ДУА “СШ в. Скокі” і метадысту Навіцкай Т.У.